З артыкула "Настаўнікі-творцы" кнігі “Методыка
выкладання беларускай літаратуры: Вучэбны дапаможнік” /Л.В.Асташонак, Г.С.Гарадко,
Г.М.Ішчанка і інш.; Пад рэд. В.Я.Ляшук. -- Мн.: ТАА “Асар”.2002, -- 52
Шырокай вядомасцю ў рэспубліцы карыстаецца вопыт настаўніка беларускай мовы і
літаратуры, дырэктара адной са школ г.Бярозы М.В.Жуковіча. Ён – пастаянны аўтар
часопіса “Роднае слова”. Яго зацікаўленні найперш звязаны з удасканаленнем формаў
урокаў, пошукам спосабаў, сродкаў і відаў дзейнасці, якія б захапілі вучняў,
уключылі іх у актыўную пазнавальную працу. Вялікую ўвагу надае Мікола Васільевіч
спосабам зацікаўлення вучняў навучальным матэрыялам. Свае набыткі ён шырока выносіць
на старонкі друку. Паказальна, што М.В.Жуковіч прапагандуе не асобныя эфектныя
моманты сваіх урокаў, а паказвае сістэму працы па творы ў цэлым. Варта згадаць
яго публікацыі, прысвечаныя вывучэнню аповесцей І.Сяркова “Мы з Санькам у тыле
ворага”, М.Лынькова “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” і інш.
|
|
|