Напісанне рэцэнзіі на кінафільм (спектакль) паводле мастацкіх твораў,
вывучаных на ўроках літаратуры
Паводле дадзеных сацыялагічных даследаванняў, найбольш актыўнымі кінагледачамі
сёння з'яўляюцца школьнікі. Панаванне тэлебачання i аўдыёвізуальных сродкаў,
на жаль, патроху адсунула кнігу на другі план, але дзякуючы ўрокам літаратуры,
майстэрству настаўнікаў-філолагаў "камп'ютэрнае пакаленне" яшчэ
любіць i чытае мастацкае слова.
Настаўнікам літаратуры неабходна перагледзець педагагічныя i метадычныя аспекты
навучання сённяшніх вучняў i аптымальна скарыстаць набыты падлеткамі вопыт тэлегледачоў,
асабліва на ўроках па развіцці вуснай i пісьмовай мовы.
Гаворка пра напісанне ў школе рэцэнзіі на кінафільм або спектакль узнікла не
без падставаў. У апошні час багацце літаратуразнаўчых артыкулаў па пэўным вывучаным
мастацкім творы i шматлікія дапаможнікі абітурыентам па нaпicaннi сачыненняў
негатыўна паўплывалі на правядзенне ўрокаў развіцця звязнай мовы вучняў, асабліва
ў старэйшых класах. Сачыненні з невялікімі пераробкамі спісваюцца з адпаведных
крыніц, а гэта ніяк не развівае самастойнасці думкі.
Напісанне рэцэнзіі на кінафільм, спектакль у нейкай ступені дапаможа настаўнікам
мовы i літаратуры пазбегнуць праблемы спісвання i адпаведна разнастаіць віды
ўрокаў па развіцці звязнай мовы вучняў. Вядома, што рэцэнзію не спішаш, бо гэта
плён уласных назіранняў i ўяўленняў.
У выніку аналізу праграмнага cпicy твораў для абавязковага вывучэння i рэкамендацыйнага
пераліку кніг для ўрокаў пазакласнага чытання ў 8 - 11 класах склалася наступная
табліца мастацкіх фільмаў, тэлеспектакляў і спектакляў, знятых паводле твораў
беларускіх пісьменнікаў:
Клас |
Аўтар і назва мастацкага твора |
Фільм (тэлефільм, тэлеспектакль), год стварэння i рэжысёр |
8 |
Іван Шамякін. |
|
Аповесць
" Гандлярка i паэт"
|
Фільм. 1978. Сяргей Самсонаў |
Васіль Быкаў. |
|
Аповесць "Абеліск"
" Жураўліны крык" |
Фільм. 1977. Рычард Віктараў
Тэлефільм "Доўгія вёрсты вай-
ны". 1-я серыя. 1975. Аляксандр
Карпаў |
Дажыць да світання |
Тэлеспектакль. 1976. Яўген Шабан |
9 |
Уладзімір Караткевіч. |
|
Аповесць "Сівая легенда" |
Фільм. 1990. Барыс Парэмба |
"Дзікае паляванне
караля Стаха" |
Фільм. 1979. Валеры Рубінчык |
Аляксей Дудараў. |
|
П'еса "Вечар" |
Фільм "Восеньскія сны". 1987.
Ігар Дабралюбаў |
Віктар Казько. |
|
Аповесць "Суд у Слабадзе" |
Фільм "Сведка". 1985. Валеры Рыбараў |
Мікалай Матукоўскі. |
|
Камедыя " Амністыя" |
Тэлефільм "Траянскі конь". 1980. Віктар Панамароў |
" Мудрамер" |
Тэлефільм. 1988. Віктар Панамароў |
10 |
Янка Купала. |
|
П'есы "Паўлінка" |
Фільм "Пасля кірмашу". 1972.
Юры Цвяткоў |
"Раскіданае гняздо" |
Фільм. 1981. Барыс Луцэнка |
Якуб Колас |
|
Трылогія
" На ростанях" |
Фільм "Першыя выпрабаванні" 1960-1961.
Уладзімір Корш-Саблін |
Кандрат Крапіва. |
|
Камедыя "Хто
смяецца апошнім" |
Фільм. 1954. Уладзімір Корш-Саблін |
Уладзімір Караткевіч. |
|
Раман
" Хрыстос прызямліўся ў Гародні" |
Фільм. 1989. Уладзімір Бычкоў |
Іван Чыгрынаў. |
|
Раман
" Плач перапёлкі" |
Тэлефільм. 1990.
Ігар Дабралюбаў |
11 |
Іван Мележ.
|
|
Раман
" Людзі на балоце" |
Фільм. 1981 - 1985.
Віктар Тураў |
Васіль Быкаў. |
|
Аповесці "Знак бяды",
"Сотнікаў" |
Фільм. 1986. Міхаіл Пташук
Фільм "Узыходжанне". 1977.
Ларыса Шапіцька |
"Альпійская балада" |
Фільм. 1965. Барыс Сцяпанаў |
" Трэцяя ракета" |
Фільм. 1963. Рычард Віктараў |
" Воўчая зграя" |
Фільм. 1975. Барыс Сцяпанаў |
Іван Пташнікаў. |
|
Аповесць "Тартак" |
Тэлефільм. 1974. Віктар Карпілаў |
Іван Чыгрынаў.
|
|
Раманы "Апраўданне
крыві”, “Свае і чужыя” |
Тэлефільм. 1990. Irap Дабралю-
баў |
Уладзімір Караткевіч. |
|
Аповесць
" Ладдзя Роспачы" |
Фільм. 1987. Алег Белавусаў |
П'еса "Маці ўрагану" |
Фільм. 1990. Юры Марухін |
Вячаслаў Адамчык. |
|
Раман "Чужая
бацькаўшчына" |
Фільм. 1982. Валеры Рыбараў |
Алесь Адамовіч. |
|
" Хатынская аповесць” |
Фільм "Ідзі i глядзі". 1985.
Элем Клімаў |
Прагляд кінастужак пажадана арганізоўваць пасля вывучэння мастацкага твора
(гэта можна зрабіць праз мясцовыя кінасеткі). Згадаем, што на Беларускім
тэлебачанні час ад часу дэманструюцца кінафільмы, тэлеспектаклі паводле
мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў. Педагог можа зрабіць перазапic
стужак на касеты, што паслужыць стварэнню сваёй відэатэкі. Прагляд спектакляў
можна арганізаваць праз культпаходы ў тэатр.
Вобразы-персанажы, што ўзнікаюць ва ўяўленні вучняў у час чытання i аналізу мастацкага
твора i пры сустрэчы з экраннымі i сцэнічнымі героямі ў адным выпадку могуць
падмацоўваць уяўленне, а ў другім, наадварот, не прымаюцца падлеткамі. У такой
сітуацыі звычайна распачынаецца дыскусія.
Супастаўленне мастацкага твора i яго экранізацыі або пастаноўкі на тэатральнай
сцэне фарміруе ў падлеткаў крытычнае мысленне, развівае маналагічную мову, выхоўвае
моўную культуру i культуру слухача.
Для таго, каб вучні паспяхова справіліся з напісаннем рэцэнзіі на кінафільм цi
спектакль, трэба паэтапна правесці падрыхтоўчую працу. На некалькix уроках мовы,
літаратуры i сусветнай мастацкай культуры настаўнік можа прапанаваць сваім выхаванцам
розныя заданні i практыкаванні, якія не абавязкова павінны быць звязаны з тэмай
урока.
Мэты такіх заняткаў:
1) папоўніць лексікон школьнікаў словамі-тэрмінамі (афіша, гама, дыялог, кадр,
кінафільм, кінематаграфіст, маналог, мантаж, мастацтвазнаўства, пракат, ракурс,
сцэнар, фінал, экранізацыя i інш.);
2) даць паняцце аб прафесіях кінематаграфіста, сцэнарыста, рэжысёра, аператара,
мастака-пастаноўшчыка, грымёра, дэкаратара, кампазітара, артыста, статыста;
3) навучыць уменню падбіраць сінонімы (фільм — кінафільм, тэлефільм, карціна,
кінастужка,
тэлестужка;
рэжысёр — кінарэжысёр, кінематаграфіст, аўтар фільма; экранізацыя — кінатрактоўка,
экраннае ўвасабленне, інтэрпрэтацыя, пастаноўка; артыст — акцёр, выканаўца);
4)звярнуць увагу падлеткаў на віды кіно (мастацкае або ігравое, дакументальнае,
навукова-папулярнае; апошнім часам ствараецца рэкламнае кіно) i жанры (кінааповесць,
драма, меладрама, кінаэпапея, камедыя, фільм-спектакль, прыгодніцкі фільм, гістарычны,
дэтэктыў i інш.).
На заключным этапе падрыхтоўчай працы выкладчык ужо можа сарыентавацца, ці засвоілі
вучні мінімум спецыяльнай лексікі (тэрміны i выразы). Праз эпідыяскоп варта спраецыраваць
змест наступнага практыкавання:
Сфармуляваць пытанні. Уставіць замест шматкроп'я неабходныя словы.
Гэты фільм мастацкі ці ... (дакументальны)?
Кінакамедыя ці ... (драма, трылер, фантастыка, дэтэкгыў i інш.)?
Калі ён ... (выйшаў, з'явіўся) на экранах?
Хто з'яўляецца ... (стваральнікам, аўтарам, рэжысёрам) фільма?
Хто ... (напісаў, стварыў) музыку да фільма?
Якія акцёры ... (заняты, здымаліся, выконваюць ролі) ў фільме?
Хто выконвае ... (галоўныя, вядучыя) ролі?
Можна прапанаваць школьнікам падабраць азначэнні (эпітэты) да слоў фільм, спектакль
(выдатны, вясёлы, добры, захапляльны, няўдалы, павучальны, расцягнуты, смешны
i г. д.).
Пасля падрыхтоўкі да напісання рэцэнзіі варта арганізаваць наступную працу:
1. Перад праглядам кінафільма ці спектакля правесці ўступную гутарку, у якой
трэба расказаць вучням пра гісторыю стварэння пастаноўкі (дапаможны матэрыял
выкладчык можа знайсці ў часопісах "На экранах Беларусі', "Мастацтва", "Роднае
слова" i ў іншых перыядычных выданнях).
2. Прагляд пажадана зрабіць у пазаўрочны час (вельмі важная прысутнасць самога
настаўніка-філолага).
3. Правесці сціслую гутарку (арыенціровачныя заняткі) з мэтай вывучэння ўражанняў
дзяцей пасля прагляду. Пытанні i заданні могуць быць наступныя:
— Калі i дзе адбываюцца падзеі ў кінафільме (спектаклі)?
— Хто з'яўляецца галоўным героем твора?
— Што вы даведаліся пра яго?
— Якія эпiзoды вам запомніліся асабліва i чаму? Што не спадабалася?
— Растлумачце сэнс назвы пастаноўкі. Якую б назву далі вы i чаму?
— Падзяліце прагледжаны фільм (спектакль) на сэнсавыя часткі (пажадана вызначыць
самыя важныя кадры i падабраць да ix загалоўкі, якія стануць своеасаблівым планам
пастаноўкі).
Напісанне рэцэнзіі — гэта плён асабістых назіранняў, працы душы i розуму, але,
як паказвае практыка, i тут патрэбная значная дапамога, нават у моцным класе.
Школьнікам можна прапанаваць прыкладны план-алгарытм напісання рэцэнзіі ў выглядзе
табліцы:
№ п/п
|
Часткі
рэцэнзіі |
Тэмы |
Асноўныя пытанні |
1 |
Уступ |
Гісторыя стварэння фільма (спектакля) |
Назавіце аўтараў пастаноўкі.
Што вы даведаліся пра ix? На якой кінастудыі, у якім тэатры i калі пастаўлены
твор? Што натхніла аўтараў звярнуцца да гэтай экранізацыі (пастаноўкi)? |
2 |
Асноўная частка |
Адлюстраванне эпохі, часу i месца падзей
Праца
артыстаў
Мова кіно (спектакля)
Музыка i
песні
Сюжэт, жанр, ідэйны змест
|
Ці ўдалося рэжысёру, аператару, мастаку, дэкаратару адлюстраваць
час i месца падзей, якія апісаны ў мастацкім творы? Дайце ацэнку масавых
сцэн, падачы планаў, пейзажных карцін.
Назавіце артыстаў, якія выконвалі галоўныя ролі. Якія ролі найбольш удалыя? Што,
на вашу думку, не атрымалася? 3 дапамогай якіх прыёмаў раскрыты характары герояў?
Цi ёсць у фільме (спектаклі) персанаж, праз які выказана аўтарская ідэя?
Ці захоўваюць артысты моўныя нормы? Чым адметная мова персанажаў? Цi апраўданы
асобныя моўныя адступленні ад зместу?
Цi ўдала перадаюць настрой пастаноўкі музыка, песні? Як музычнае афармленне дапамагае
ўспрыманню зместу пастаноўкі?
Ці ёсць канфлікт у фільме (спектаклі)? У чым яго сутнасць? У якім жанры зроблена
пастаноўка? 3 дапамогай якіх прыёмаў раскрыта асноўная ідэя? |
3 |
Заключная частка |
Роздум i
ўражанні
|
Ці ўдалося рэжысёру перадаць агульны дух, маральную накіраванасць
мастацкага твора? Што даў вам фільм (спектакль)? Ці патрэбны ён маладому
пакаленню? Ці варта было экранізаваць гэты літаратурны твор? |
Перад напісаннем рэцэнзіі можна прапанаваць
вучням паслухаць узор падобнай працы. На нашу думку, гэта пажадана рабіць
толькі для слабападрыхтаваных школьнікаў.
Вучням 10-11 класаў можна прапанаваць напісаць рэцэнзію i на дакументальны,
навучальны кінафільм.
|
|
|