Праграмаваны кантроль на
ўроках літаратуры.
Рэкамендацыі да правядзення ўрока-заліку па жыццёвым і творчым шляху Янкі
Купалы ў 10-ым класе адзінаццацігадовай школы з прымяненнем камп’ютэра
Здаецца, зусім нядаўна з'явіўся першы персанальны камп'ютэр, а ўжо
сёння ён уваходзіць у наша паўсядзённае жыццё, як некалі каляровы тэлевізар
ці відэамагнітафон. Камп'ютэр стаў не толькі неад'емным прадметам вывучэння
на ўроках інфарматыкі ў сучаснай агульнаадукацыйнай школе, але, як паказвае
вопыт, ён можа стаць добрым, надзейным і аб'ектыўньм памочнікам настаўніка
— фізіка, географа, гісторыка, біёлага, а таксама і філолага.
Прапануем незвычайную форму кантроля за ведамі вучняў на ўроках беларускай
літаратуры з дапамогай персанальнай электронна-вылічальнай машыны (ПЭВМ). Прыдатнымі
для такой працы могуць паслужыць розныя яе мадэлі: тыпу "Карвет", "Няміга", "Ямаха",
ДВК, ІВМ-сумяшчальны і многія іншыя, якія даволі распаўсюджаны ў навучальных
установах нашай рэспублікі.
Метад выкарыстання камп'ютэра на падагульняльных занятках па літаратуры дастаткова
эфектыўны: за адзін урок настаўнік мае мажлівасць без значных намаганняў праверыць
веды школьнікаў 5-11-ых класаў па пэўнай вывучанай тэме, раздзеле, аб'ёмным
мастацкім творы; аб'ектыўна ацаніць працу 20 - 30 вучняў пры наяўнасці ў кабінеце
10 — 17 персанальных электронна-вылічальных машын. Акрамя гэтага, заняткі на
камп'ютэры выпрацоўваюць навыкі індывідуальнай працы і — самае галоўнае на
сённяшні дзень — павышаць цікавасць да вывучэння літаратуры як прадмета.
Ніжэй змешчаная праграма зрэзаў ведаў у форме тэстаў не патрабуе ад вучня якіх-небудзь
значных навыкаў і ўменняў па пытаннях праграмавання на ПЭВМ. У час эксперымента
выявілася, што неабходны прынцып работы на камп'ютэры можна вывучыць за 2 -
3 хвіліны. Перад такім урокам пажадана правесці з класам невялікія ўводныя
заняткі з мэтай псіхалагічнай адаптацыі да кабінета інфарматыкі, навучання
элементарным прыёмам работы на машыне. Не лішнім момантам будзе невялікая гутарка
па правілах тэхнікі бяспекі, дысцыпліны і гігіены.
Добра, калі на ўводныя заняткі настаўнік падрыхтуе пробны мікраматэрыял, праграму,
набліжаную да тэмы будучага заліку.
Праграма-тэст даволі простая. Праўда, закласці яе ў "памяць" машыны
па сіле толькі спецыялісту — настаўніку інфарматыкі ці добра падрыхтаванаму
вучню-аматару. Філолагу не варта дужа хвалявацца за калегу, які згадзіўся запісаць
праграму-тэст у ПЭВМ, нават калі ў наяўнасці ёсць звыш 10 камп'ютэраў. Канечне,
праца над закладкай заданняў патрабуе значнага часу, адказнасці, празмернай
увагі ды і фізічных сілаў. Але, дзякуючы носьбіту інфармацыі — магнітнаму дыску,
дыскеце, — спецыяліст можа перанесці запісаны тэст з аднаго камп'ютэра на другі
за некалькі хвілінаў. Ёсць спосаб перадаць тэст і па сетцы паміж камп'ютэрамі.
Каб праілюстраваць адметнасць афармлення заданняў, спецыфіку іх выканання,
прывядзем найбольш тыповыя патрабаванні да запісу праграмы-тэста.
Пажадана ўсю структуру зрабіць у форме зменнага кадра, які лёгка пераключыць
націскам клавішы "Еntеr" — "Увод".
На першым кадры-застаўцы патрэбна запісаць тэму заняткаў. На другім — мэту,
але падаць яе варта з улікам узроставых асаблівасцяў школьнікаў. Добра, калі
будуць агавораны і крытэрыі адзнак. Цэнтральным блокам праграмы з'яўляецца
блок 20 - 30 пытанняў. Можна да пытанняў падаць варыятыўныя адказы, што дае
мажлівасць вучню націскаць клавішу толькі з адпаведным, на яго думку, нумарам
адказу. Пажадана, каб на экране манітора адразу высвечвалася, як адказаў вучань: "правільна" ці "памылкова".
Калі памыліўся, то які варыянт правільны.
Аформіць кадр прапануем наступным чынам:
1. Пад пэўным нумарам запісаць змест пытання.
2. Праз інтэрвал падаць магчымыя варыянты адказу.
3. Затым змясціць інфармацыю аб правільнасці ці памылковасці адказу.
4. Калі вучань памыліўся, то варта ўвесці інфармацыю з правільным нумарам адказу.
5.У правым верхнім куце змясціць табло падліку.
Гэта можа выглядаць на экране так:
Дапусцім варыянт памылковага адказу.
Тады інфармацыя будзе выглядаць наступным чынам:
Каб
надаць жывасць "дыялогу" вучня з камп’ютэрам, прапануем увесці
гукавое афармленне: на станоўчы адказ можна запісаць прывітальныя сігналы,
на памылковыя — сумныя, працяжныя. Такое гукавое суправаджэнне ўласціва
амаль кожнай мадэлі камп'ютэра.
На апошнім кадры праграмы пажадана змясціць падагульняльную табліцу. Напрыклад:
Запісаную праграму-тэст добра захоўваць на магнітным дыску, які без асаблівых
праблем можна выкарыстаць і ў наступным навучальным годзе. Такім чынам
філолагу можна паступова папаўняць свой уласны банк праграм па літаратуры.
Каб забяспечыць доўгі тэрмін работы дыскеты, неабходна ведаць і прытрымлівацца
наступных правілаў:
1. У час работы з дыскетай нельга загінаць яе засцерагальны канверт або чапаць
рукамі адкрытыя ўчасткі магнітнага пакрыцця.
2. Захоўваць дыскету патрэбна як мага далей ад тэлевізара, відэамагнітафона,
тэлефона і іншых электрапрыбораў.
3. Устаўляць і вымаць яе неабходна асцярожна, каб не пашкодзіўся дыскавод.
Як выявілася з эксперыментальнага даследавання, праводзіць урок-залік з прымяненнем
камп'ютэра пажадана апошнім па раскладзе пэўнага класа.
Што ж рабіць настаўніку літаратуры, калі ёсць магчымасць зрэз ведаў правесці
на другім-чацвёртым уроках? Тады прапануем на такія заняткі падрыхтаваць кніжную
выставу з буклетаў, фотаальбомаў, твораў, літаратуразнаўчых працаў па творчасці
пэўнага пісьменніка, каб вучань пасля заліку мог з карысцю правесці астатні час
урока: адвольна пагартаць старонкі незнаёмай кнігі.
Калі ўлічваць усё яшчэ пасрэднае становішча многіх агульнаадукацыйных школ рэспублікі
па камп'ютэрызацыі, то літаратару не так часта давядзецца праводзіць падобныя
заняткі ў кабінеце інфарматыкі, але адзін-два ўрокі на навучальны год, думаецца,
будуць рэальным святам для вучняў 5-11-ых класаў.
Безумоўна, настаўніку літаратуры патрабуецца шмат часу на складанне зместу тэстаў.
Таму прапануем матэрыял да ўрока-заліку па жыццёвым і творчым шляху Янкі
Купалыдля вучняў 10-га класа .
Гэтая тэсты можна выкарыстаць і без прымянення камп'ютэра. Дастаткова размножыць
іх на ксераксе ці на друкавальнай машынцы. Адціснуты тэкст можна змясціць у цэлафанавы
празрысты мяшэчак, пад плёнку, а затым вучню ў час зрэзу прапануецца фламастэрам
адзначыць правільныя нумары адказаў. Пасля праверкі вельмі лёгка сцерці напісанае
на цэлафане, каб потым зноў выкарыстаць у будучым навучальным годзе.
Прапануем прыкладныя нормы адзнак, якія можна загадзя закласці ў праграму-тэст
камп'ютэра:
Каб атрымаць "10", патрэбна адказаць на ўсе 30 пытанняў;
— "9" — на 28 — 29 пытанняў;
— "8" — на 26 — 27 пытанняў;
— "7" — на 24 — 25 пытанняў і г.д.
1
Назавіце месца і час нараджэння Янкі Купалы.
1. Мінск. 1891 г.
2. Засценак Акіньчыцы (недалёка ад сяла Мікалаеўшчына). І882 г.
+ 3. Фальварак Вязынка Вілейскага павета. 1882 г.
4. Вёска Пяшчаны Лідскага павета. 1876 г.
5. Фальварак Завоссе Навагрудскага павета. 1798 г.
2
Якое сапраўднае прозвішча паэта?
1. Іван Люцыянавіч Неслухоўскі.
2. Антон Іванавіч Лявіцкі.
3. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.
4. Іван Антонавіч Брыль.
+ 5. Іван Дамінікавіч Луцэвіч.
3
Легенда пра якую расліну натхніла маладога Івана Луцэвіча выбраць сабе псеўданім
Купала?
1. Васілёк.
+2. Папараць.
3. Гваздзікі.
4. Вярба.
5. Верас.
4
Назавіце асноўны занятак яго бацькоў.
1. Настаўнікі
+2. Арандатары.
3. Леснікі.
4. Адвакаты.
5. Чыгуначнікі.
5
Аб якім месцы сваёй працы Янка Купала пазней скажа ў аўтабіяграфіі: "Зазнаў
там такога пекла, якога яшчэ дагэтуль не меў"?
1. Аб хатняй гаспадарцы.
2. Аб працы хатняга настаўніка.
3. Пісара.
4. Прыказчыка.
+5. Памочніка вінакура на броварах.
6. Бібліятэкара.
7. Адказнага рэдактара газеты "Наша ніва".
6
На старонках якой газеты і калі быў надрукававы першы верш паэта?
1. "Наша ніва", 1907 г.
2. "Наша доля", 1906 г.
+3. "Северо-Западный край", 1905 г.
4. "Мужыцкая праўда", 1863 г.
7
Калі і дзе ўпершыню сустрэліся Янка Купала і Якуб Колас?
+1. У 1912 г. на хутары Смольня.
2. У 1908 г. у Вільні.
3. У 1913 г. у Пецярбургу.
4. У 1921 г. у Мінску.
8
1908 год асабліва памятны ў жыцці Янкі Купалы. У гэтым годзе выйшла першая
кніга яго паэзіі. Адразу ж яна была забаронена і двойчы канфіскоўвалася царскімі
ўладамі. Пра які зборнік ідзе гаворка?
+1. "Жалейка".
2. “Гусляр".
3. "Шляхам жыцця".
4. “Спадчына".
5. "Безназоўнае".
9
Вядома, што Янка Купала зрабіў празаічны і вершаваны пераклады агульнага літаратурнага
помніка трох усходнеславянскіх народаў — беларускага, рускага і ўкраінскага.
Назавіце гэты твор.
1. "Аповесць мінулых гадоў".
+ 2. "Слова аб палку Ігаравым".
3. "Жыціе Барыса і Глеба".
4. "Жыціе Еўфрасінні Полацкай".
10
Які верш Янкі Купалы перакладзены на 82 мовы свету?
1. "Мужык".
+ 2. "А хто там ідзе?"
3. "Хлопчык і лётчык".
4. "Выйдзі".
5. "Маладая Беларусь".
6. "3 кутка жаданняў".
11
Хто высока ацаніў і назваў верш "А хто там ідзе?" суровай і красамоўнай
песняй, гімнам беларускага варода?
1. Якуб Колас.
+ 2. Максім Горкі.
3. Максім Багдановіч.
4. Аляксандр Твардоўскі.
5. Цётка.
12
Купалаўскі афарыстычны выраз "Людзьмі звацца!" застаецца як ніколі
надзённым і ў наш час. 3 якога твора гэты выраз?
1. "Выйдзі...".
2. "Свайму народу".
3. "... О так! Я — пралетар!..".
4. "Перад вісельняй".
5. "Маладая Беларусь".
+ 6. "А хто там ідзе?".
13
Афарыстычнымі сталі і купалаўскія радкі "Мне сняцца сны аб Беларусі!".
3 якога твора яны?
+ 1. "... О так! Я — пралетар!..".
2. "Спадчына".
3. "Прарок".
4. “Я ад вас далёка, бацькоўскія гоні...".
5. "Паязджане".
6. “Свайму народу”.
14
З якога верша наступныя радкі:
Падымайся з нізін, сакаліна сям'я,
Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;
Занімай, Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасад між народамі!..?
1. "Выйдзі".
2. "Спадчына".
3. "Моладзі".
+4. "Маладая Беларусь".
5. "Ворагам Беларушчыны".
15
Які верш паэта натхніў Юрыя Гагарына стаць у будучым касманаўтам?
+ 1. "Хлопчык і лётчык".
2. "Млечны шлях".
3. "Алеся".
4. "Арлянятам".
5. "Сыны".
16
Які твор у гады Айчыннай вайны распаўсюджваўся як лістоўка?
1. "Зноў будзем шчасце мець і волю".
+ 2. "Беларускім партызанам".
3. "Грабежнік".
4. "Паўстаў народ".
17
У змесце якой паэмы апавядаецца легенда пра заснаванне горада Магілёва?
+1. "Магіла льва".
2. "Курган".
3. "Над ракою Арэсай".
4. "Безназоўнае".
5. "Адвечная песня".
18
Пазнайце партрэт героя і назву твора:
Невыдумная світка — убор на плячах,
Барада, як снег белы — такая,
Незвычайны агонь, у задумных вачах,
На каленях ляглі гуслі-баі
1. Машэка. "Магіла льва".
2. Князь. "Курган".
+ 3. Гусляр. "Курган".
4. Пан ПатоцкІ. "Бандароўна".
19
У якой паэме Беларусь увасоблена ў вобразе шчаслівай нявесты-вясельніцы?
1. "Бандароўна".
2. "Адвечная песня".
3. "Яна і я".
+4. "Безназоўнае".
5. "Над ракою Арэсай".
6. "Нікому".
20
Вызначце ідэйны змест драмы "Раскіданае гняздо".
+ 1. Пошукі героямі шляхоў да волі і справядлівасці.
2. Праблема прыстасавальніцтва, манкурцтва, рэнегацтва.
3. Выкрыццё шляхетнай фанабэрыстасці, саслоўных забабонаў.
4. Аптымістычнае ўспрыманне паэтам гістарычных перамен у лёсе беларускага народа.
21
Хто з герояў драмы "Раскіданае гняздо" сказаў гэтыя словы: "Сярпы
мае сталёвыя дабро цэламу свету жнуць, а палотны мае шаўковыя цэлы свет адзяваюць,
а яны ў торбы мяне хочуць прыбраць!" ?
1. Лявон Зяблік.
2. Марыля.
3. Сымон.
+ 4. Зоська.
5. Данілка.
22
На якім вобразе драмы "Раскіданае гняздо" аўтар імкнуўся паказаць
таленавітасць беларускага народа, яго любоў да мастацтва?
1. Лявон Зяблік.
2. Марыля.
3. Сымон.
4. Зоська.
+ 5. Данілка.
6. Старац.
7. Незнаёмы.
23
У якім творы галоўнымі героямі з'яўляюцца Адольф Быкоўскі, Сцяпан Крыніцкі,
Якім Сарока і інш.?
1. "Раскіданае гняздо".
+ 2. "Паўлінка".
3. "'Прымакі".
4. "Тутэйшыя".
5. "Сон на кургане".
24
Назавіце п'есу Янкі Купалы, якая з 1926 г. не перадрукоўвалася больш 60
гадоў.
1. "Раскіданае гняздо".
2. "Паўлінка".
3. "Прымакі".
+4. "Тутэйшыя".
25
У якім творы Купала-драматург адлюстраваў праблему чужой волі і самасвядомасці
беларусаў, праблему прыстасавальніцтва, манкурцтва, рэнегацтва?
1. "Адвечная песня".
2. "Сон на кургане".
3. "На папасе".
4. "Раскіданае гняздо".
5. "Паўлінка".
+ 6. "Тутэйшыя".
7. "Прымакі".
26
Хто з герояў Янкі Купалы жыў па прынцыпе: "Можна мець светапогляд адзін,
думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае..."?
1. Янка Здольнік. "Тутэйшыя".
2. Пан Патоцкі. "Бандароўна".
3. Сымон. "Раскіданае гняздо".
4. Адольф Быкоўскі. "Паўлінка".
+5. Мікіта Зносак. "Тутэйшыя".
27
Назавіце аўтара вядомай карціны "Віленскія сустрэчы", сюжэт якой
звязаны з жыццём Янкі Купалы.
1. П. Сергіевіч.
2. А. Волкаў.
3. Азгур.
4. Я. Раманоўскі.
+ 5. М. Савіцкі.
6. М. Купава.
28
Хто з беларускіх кампазітараў напісаў музыку на тэкст верша "Спадчына"?
1. М. Чуркін.
2. М. Аладаў.
+ 3. I. Лучанок.
4. А. Багатыроў.
5. Э. Ханок.
29
Імя Янкі Купалы даўно ўжо вядома за межамі нашай Беларусі. Сімвалічна тое,
што помнік беларускаму паэту ўстаноўлены побач з помнікамі А. Пушкіну,
Т. Шаўчэнку і У. Уітмену. Калі і дзе гэта адбылося?
1. У 1980 г. на Краснай плошчы ў Маскве.
+ 2. У 1973 г. у Араў-парку ў Нью-Ерку.
3. У 1982 г. у Аўстраліі.
4. У 1992 г. у Германіі.
30
Хто сказаў пра народнага песняра наступныя словы: "Паэзія Янкі Купалы
— гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі" ?
1. Максім Горкі.
2. Максім Багдановіч.
+ 3. Якуб Колас.
4. Цётка
5. Валеры Брусаў.
|
|
|